Украіна вядзе перамовы з ЕЗ пра ​​закрыццё межаў з Беларуссю і Расеяй


Амбасада Украіны праводзіць перамовы з урадам Польшчы пра поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю, нават калі такую пастанову не прымуць на ўзроўні ЕЗ. Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дэшчыца ў эфіры тэлемарафону.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя на мяжы з Беларуссю.
Фота: Белсат

«Мы праводзім перамовы з Міністэрствам інфраструктуры Польшчы, з урадам Польшчы, каб усё ж цалкам была закрытая мяжа паміж Польшчай і Беларуссю. Нават калі пастанову не прымуць на ўзроўні Еўрапейскага Звязу», – заявіў Андрэй Дэшчыца.

Дыпламат таксама паведаміў, што Украіна звярнулася да Літвы, Латвіі ды Эстоніі, «каб адначасова гэтыя краіны закрылі свае межы з Расеяй і Беларуссю»:

«На гэты момант пакуль нашыя польскія партнёры вядуць перамовы з суседзямі – Літвою, Латвіяй ды Эстоніяй. Мы таксама звярнуліся да гэтых краінаў, каб яны адначасова закрылі свае межы для Беларусі і Расеі. Я думаю, што такое рашэнне будзе прынятае, тады не трэба будзе чакаць гэтай пастановы ад ЕЗ. І заблакуем цалкам любыя пастаўкі ў Расею».

Раней, 25 сакавіка, Міністэрства інфраструктуры Украіны накіравала Еўрапейскай камісіі ліст з прапановаю цалкам заблакаваць транспартавыя зносіны з Расеяй і Беларуссю.

Пасля таго як ЕЗ увёў санкцыі, праз якія ў Расею спыніліся пастаўкі шэрагу тавараў, беларусы і расяяне пачалі вазіць гэтыя тавары самастойна сваймі цяжкавікамі. У адказ украінскія актывісты зарганізавалі маштабную акцыю блакавання польска-беларускай мяжы, якая працягвалася некалькі содняў. Акцыю спынілі праз заканчэнне тэрміну дзеяння дазволу на яе правядзенне, аднак пасля спынення акцыі чарга з фураў на мяжы працягнулася на 55 кіламетраў.

Hавiны
Актывісты працягваюць блакаваць польска-беларускую мяжу, чарга з фур – 45 кіламетраў
2022.03.20 13:01

АД belsat.eu

Стужка навінаў