Украіна сканфіскавала маёмасць бізнесоўцаў з Расеі і Беларусі на суму каля $ 9 млн


У Івана-Франкоўскай вобласці працаўнікі Дзяржаўнага бюро расследавання выявілі 176 чыгуначных вагонаў і цыстэрнаў, якія належаць бізнесоўцам з Беларусі і Расеі. Маёмасць нацыяналізуюць і перададуць на патрэбы войска.

Канфіскаваная маёмасць бізнесоўцаў з Расеі і Беларусі.
Фота: dbr.gov.ua

Дзяржаўнае бюро расследавання (ДБР) Украіны выявіла ў Івана-Франкоўскай вобласці 176 чыгуначных вагонаў і цыстэрнаў, якія належаць бізнесоўцам з Беларусі і Расеі. Кошт маёмасці складае амаль 264 мільёны грыўняў (8,95 мільёна долараў ЗША).

Працаўнікі ДБР звярнулася да кіраўніка вайскова-цывільнай адміністрацыі Львоўскай вобласці з ініцыятываю прымусовага вываду і перадачы гэтых тавараў на патрэбы войска.

Раней 23 беларускія цяжкавікі былі спыненыя ва Украіне і сканфіскаваныя на патрэбы ЗСУ. Мытнікі ўдакладнілі, што беларускія машыны заехалі ва Украіну яшчэ да пачатку нападу Расеі. Паведамляюць, што сканфіскавалі таксама і тры транспартавыя сродкі з расейскаю рэгістрацыяй. Усе аўтамабілі – грузавікі і належаць юрыдычным асобам.

Дзяржаўнае бюро расследаванняў сканфіскавала маёмасць, якая належыць краіне-акупанту, на дзясяткі мільёнаў грыўняў на карысць Украіны.

Hавiны
Ва Украіне сканфіскавалі 23 беларускія грузавікі з прадукцыяй
2022.03.11 15:14

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў