У Беларусі выявілі стэлс-о-мікрон


У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Беларусі медыкі выявілі набор мутацыяў у геноме віруса, характэрных для варыянту ВА.2 – стэлс-о-мікрон, паведамляе Мінздароўя.

Штам о-мікрон. Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: depositphotos.com

Вірус о-мікрон упершыню выявілі ў Батсване і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы летась. Практычна адначасова з’явіліся 3 падвіды о-мікрона: ВА.1, ВА.2 і ВА.3. Цяпер жа ў краінах Еўропы і Азіі лекары ў асноўным выяўляюць стэлс-о-мікрон. Медыкі мяркуюць, што ён можа стаць пераважным у свеце.

«У большасці пацыентаў адзначаецца лёгкі працяг інфекцыі. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што пры стэлс-о-мікроне вярнуліся сімптомы – страта нюху, больш выяўленыя болі ў горле, галаўны боль і страўнікава-кішачная дысфункцыя», – паведамляе Мінздароўя Беларусі.

Стэлс-о-мікрон мала чым адрозніваецца ад о-мікрону.

Hавiны
Якая сітуацыя са штамам о-мікрон у Беларусі? Спыталі ў інфекцыяніста
2022.01.31 07:30

КЛ belsat.eu

Стужка навінаў