Турцыя гатовая стаць гарантам бяспекі Украіны


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па тэлефоне зладзіў перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. Палітыкі абмеркавалі перамовы, якія адбыліся ў Стамбуле, паведаміў у сваім Twitter Уладзімір Зяленскі.

Па выніках перамоваў расейскай і ўкраінскай дэлегацыяў у Стамбуле, кіраўнікі Турцыі і Украіны абмеркавалі арганізацыйныя пытанні.

«Зладзіў чарговую размову з сапраўдным сябрам Украіну прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам. Адзначыў высокі ўзровень арганізацыі перамоваў дэлегацыяў у Стамбуле. Узгаднілі наступныя крокі на шляху да міру. Удзячны за гатовасць Турцыі стаць гарантам бяспекі нашай дзяржавы!», – напісаў у Twitter Уладзімір Зяленскі.

Рэджэп Таіп Эрдаган адкрэсліў, што Анкара чакае найхутчэйшага спынення кровапраліцця і вайны. Менавіта таму Турцыя спадзяецца на ўзгадненне даты хуткай сустрэчы прэзідэнтаў Расеі і Украіны.

«Я настроены рашуча ў пытанні новай размовы з прэзідэнтамі Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім. Наша мэта – найхутчэйшая арганізацыя сустрэчы лідараў РФ і Украіны. Пра гэта я дакладна скажу абодвум лідарам», – заявіў Эрдаган.

Турэцкі прэзідэнт выказаў надзею на тое, што ўдасца ўзгадніць дату сустрэчы Пуціна і Зяленскага.

Hавiны
Перамовы Украіны і Расеі адновяцца 1 красавіка ў онлайн-фармаце
2022.03.31 09:43

РК belsat.eu

Стужка навінаў