Расея перакідвае ў Беларусь новыя падраздзяленні і наймітаў


Расейская Федэрацыя працягвае перакідваць у Беларусь ракетныя падраздзяленні і наймітаў з Блізкага Усходу. Паводле інфармацыі Генштабу Украіны, у раёне Гомля выявілі прыбыццё трох ракетных комплексаў «Іскандэр» і прыбылі 200 наймітаў.

Генеральны штаб Украіны фіксуе надалей актыўнае выкарыстоўванне Расеяй тэрыторыі Беларусі з мэтай працягу агрэсіі супраць Украіны.

«Расея працягвае перакідванне ракетных падраздзяленняў у Рэспубліку Беларусь з мэтай павелічэння інтэнсіўнасці абстрэлаў балістычнымі ракетамі населеных пунктаў і аб’ектаў інфраструктуры на тэрыторыі Украіны. Так, у раёне Гомля выявілі прыбыццё трох ракетных комплексаў »Іскандэр« і двух комплексаў СПА »С-300« для іх прыкрыцця», – паведамляе Генштаб.

Акрамя таго, паведамляюць украінскія вайскоўцы, у Гомель прыбылі найміты з краін Блізкага Усходу.

«Паводле атрыманай інфармацыі, 29 сакавіка перакінулі 200 наймітаў да вайсковага аэрадрому Гомель».

Раней Лукашэнка заявіў, што калі б у 2020 годзе ў Беларусі перамаглі грамадзяне, то ўварвання Расеі з тэрыторыі нашай краіны ва Украіну не было б.

ПраСвет
Лукашэнка ўжо не адправіць войска супраць Украіны? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою
2022.03.31 20:44

belsat.eu

Стужка навінаў