Перамовы Украіны і Расеі адновяцца 1 красавіка ў онлайн-фармаце


Перамовы дэлегацыяў Украіны і Расеі адновяцца ў онлайн-фармаце 1 красавіка, заявіў прадстаўнік украінскай дэлегацыі Давід Арахамія.

Давід Арахамія (у цэнтры).
Фота: vedomosti.ru

На перамовах у Турцыі 29–30 сакавіка ўкраінская дэлегацыя аб’явіла, што цяпер патрэбная сустрэча лідараў дзвюх дзяржаваў. На гэта расейскі бок адказаў, што спачатку трэба мець больш узгоднены праект дамовы.

«Праз тыдзень мы напрацуем тое, што залежыць ад удзельнікаў перамоўнага працэсу. І будзем спадзявацца, што далей будуць сустракацца прэзідэнты краінаў», – адзначыў Давід Арахамія.

Украінскі бок таксама будзе настойваць, каб такая сустрэча адбылася не на тэрыторыі Расеі ці Беларусі.

Аналітыка
Што азначаюць перамовы ў Стамбуле і чаго чакаць далей
2022.03.30 17:39

АД belsat.eu

Стужка навінаў