МАРГ працягнуў рэгуляванне цэнаў на сацыяльна значныя тавары да канца чэрвеня


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі працягвае дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары да 29 чэрвеня гэтага года, перадае ведамства.

Паведамляюць, што захаванне рэгулявання цэнаў накіраванае на падтрыманне даступнасці тавараў першай неабходнасці для насельніцтва.

Фота: ТК / Белсат

У другім квартале для вытворцаў захоўваюцца абмежаванні на максімальны нарматыў рэнтабельнасці – больш за 10 %, максімальныя надбаўкі імпарцёра – 15–30 % у залежнасці ад тавару. Таксама абмежаванні захоўваюцца на гандлёвыя надбаўкі для агулавага і раздробнага гандлю, а гандлёвая надбаўка павінна ўстанаўлівацца з улікам максімальнай агулавай надбаўкі.

Цэнавае рэгуляванне ўвялі ў снежні мінулага года на харчовыя сацыяльна значныя тавары.

Hавiны
З пачатку года агульны аб’ём дзяржаўнага доўгу Беларусі вырас на 5,4 %
2022.03.31 12:24

АД belsat.eu

Стужка навінаў