Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці СМІ


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі», паведамляе яго прэсавая служба.

Плакат «Ганьба БТ» на маршы пенсіянераў. 2 лістапада 2020.
Фота: ТК / Белсат

Афіцыйна паведамляецца, што ўказ «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі» дазволіць «забяспечыць устойлівае эканамічнае становішча нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, вытворчасці ў неабходным аб’ёме якаснага беларускага кантэнту».

Указ Лукашэнкі прадугледжвае збор за размяшчэнне рэкламы ў памеры 10 % пры размяшчэнні вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце. У іншых выпадках збор складае 20 % ад кошту паслуг па распаўсюджванню рэкламы. Спагнаныя сродкі, якія будуць выплочваць рэкламадаўцы, пойдуць на «падтрыманне дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі».

Таксама, паводле ўказу, стаўка падатку на дабаўленую вартасць вырасце з 25 да 26 %.

Новы ўказ Лукашэнка анансаваў яшчэ 25 сакавіка на нарадзе аб бягучых пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Ужо тады ён распавёў, што пытанні рэкламы ў сродках масавай інфармацыі будуць урэгуляваныя.

«У нас ёсць «Першы канал», АНТ, СТВ, «Мір», газеты, часопісы… Не з пункту погляду толькі прапаганды Лукашэнкі і ў кепскім сэнсе прапаганды. Гэта нармальныя каналы. Дык вось рэклама павінная быць там, а не ў нейкіх шалёных, якія разбуралі дзяржаву і працягваюць гэта паспяхова рабіць, і пасмейваюцца з боку», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Інтэрв’ю
«Да нармальнай працы можна аднесці толькі прагноз надвор’я». Медыяэксперт аб працы дзяржаўных тэлеканалаў
2022.03.21 18:20

belsat.eu

Стужка навінаў