Амаль сто мігрантаў спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу за апошнія содні


За апошнія содні, 30 сакавіка, з Беларусі на тэрыторыю Польшчы спрабавалі нелегальна трапіць 99 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Іраку, Емену і Сенегалу. Група з 30 замежнікаў незаконна мінула мяжу: усіх затрымалі.

Таксама паведамляюць, што беларускія памежнікі закідвалі камянямі ды асляплялі патрулі польскай памежнай службы.

Фота: Straz_Graniczna/ Twitter

Спробы мігрантаў трапіць на тэрыторыю Польшчы праз Беларусь не спыняюцца. За 29 сакавіка 72 замежнікі з Іраку, Ірану ды Афганістану, спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу. У бок польскіх памежнікаў кідалі камяні і петарды.

Фота: Straz_Graniczna/ Twitter

28 сакавіка колькасць тых, хто спрабаваў мінуць беларуска-польскую мяжу, склала 85 чалавек, 27 сакавіка – 44 чалавекі.

Польская памежная служба паведамляе, што 28 сакавіка на мяжы былі ўратаваныя 9 мігрантаў, якія затрымаліся ў балотах у раёне затоцы Семяноўка.

«Такім чынам у небяспецы не толькі здароўе і жыццё замежнікаў, але і іншых людзей, у тым ліку прадстаўнікоў польскіх службаў, якія праводзяць ратавальныя працы. Толькі дзякуючы дзеянням памежнай службы Польшчы ды іншых службаў удалося захаваць здароўе, а можа, і жыццё замежнікаў», – сказалі ў памежным ведамстве.

У канцы студзеня гэтага года Польшча пачала будаваць загароду на мяжы з Беларуссю.



Завяршыць узвядзенне 5,5-метровага плота даўжынёю больш за 180 кіламетраў уздоўж мяжы Польшчы і Беларусі плануюць да чэрвеня 2022 года. Кошт праекту ацэньваюць на 353 мільёны еўраў.

АД belsat.eu

Стужка навінаў