У Бешанковічах людзі патруціліся вадою. Колькасць пацярпелых невядомая


Учора ў Бешанковічах Віцебскай вобласці адбылося атручванне людзей пітной вадою з-пад крана. Мясцовыя ўлады гавораць пра пяцёх шпіталізаваных, аднак у мясцовых суполках людзі пішуць, што пацярпелых нашмат больш.

Як паведамляе «Зара» са спасылкай на ўлады, аварыя адбылася ў ноч з 29 на 30 сакавіка. Але ўжо ўчора пачалася паэтапная падача вады ў дамы. З самай раніцы да дамоў, з якіх паступалі шматлікія скаргі на пах вады, быў арганізаваны падвоз пітной вады ў цыстэрнах.

Галоўная доктар цэнтральнай раённай бальніцы С. Рошчына распавяла, што 30 сакавіка ва ўстанову аховы здароўя змешчаныя 5 дзяцей, усе яны ў задавальняючым стане, іхнаму здароўю і жыццю нічога не пагражае, а рашэнне аб шпіталізацыі прынятае з прычыны малалетняга ўзросту дзяцей.

Пра колькасць тых, хто звярнуўся ў бальніцы, але не быў шпіталізаваны, не паведамляецца.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў