Мэркель, Макрон і Пуцін па-рознаму абмеркавалі свабодныя выбары ў Беларусі


Пуцін і Лукашэнка на плакаце пратэстоўцаў

Пра размову 30 сакавіка Ангелы Мэркель, Эманюэля Макрона і Уладзіміра Пуціна паведамляе прэс-служба ўраду Нямеччыны. Палітыкі абмеркавалі пандэмію, вакцыны, сітуацыю ў Лівіі, Сірыі і ва Украіне.

«У кантэксце Беларусі канцлер ФРГ і французскі прэзідэнт выказаліся за грамадскі інклюзіўны працэс дыялогу і за свабодныя выбары», – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага Берліну.

Аднак на сайце Крамля пра размову палітыкаў напісана: «Пры абмеркаванні абстаноўкі ў Беларусі Уладзімір Пуцін адзначыў недапушчальнасць вонкавага ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў