Каб пазнаёміцца з дзяўчынай, хлопец напісаў, што цягнік замінаваны


Фота: Белсат

Жыхар Скідзелю ехаў у адным вагоне цягніка з дзяўчынай, і каб пазнаёміцца, даслаў ёй паведамленне аб мінаванні цягніка, паведамляе МУС.

30 сакавіка 17-гадовая студэнтка ехала ў дызель-цягніку Ліда – Горадня. Пры пад’ездзе да абласнога цэнтру ёй у сацсетцы напісаў незнаёмы карыстальнік, што «бяспека гэтага цягніка залежыць толькі ад цябе» і «выбух адбудзецца праз 19 хвілінаў».

Дзяўчына адразу распавяла пра паведамленні міліцыянтам, якія былі ў вагоне, а машыніст экстранна спыніў цягнік. На месца прыбыла сапёрна-піратэхнічная група, аднак спецыялісты выбуховага прыстасавання не знайшлі. Затрымка ў руху цягніку склала 12 хвілінаў.

Транспартная міліцыя змагла хутка высветліць, хто аўтар паведамлення, якое выклікала столькі хваляванняў. Ім аказаўся 17-гадовы хлопец са Скідзелю. Ён распавёў, што адправіў паведамленні пра пагрозу, бо такім чынам хацеў пазнаёміцца з дзяўчынаю.

У дачыненні маладога чалавека завялі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы, а дзеянням хлопца дадзеная прававая ацэнка.

МГM, belsat.eu

Стужка навінаў