Бізнесоўца Аляксандра Зінгмана вызвалілі з кангалезскай турмы


Паводле СМІ, набліжаны да Віктара Шэймана бізнесовец Аляксандр Зінгман ужо ў Зімбабвэ. Абвінавачванне яму не было выстаўлена.

«Цяпер Зінгман на волі, абвінавачання яму не выставілі», – паведаміў TUT.by прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Паводле «Нашай Нівы», бізнесовец ужо ў Зімбабвэ. Нагадаем, Зінгман – ганаровы консул гэтай краіны.

Аляксандр Зінгман быў затрыманы 19 сакавіка ў аэрапорце Любумбашы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга) разам з гендырэктарам падкантрольнай яму кампаніі «AFTRADE DMCC» Алегам Водчыцам і італьянскім прадпрымальнікам Паўлё Пэрсіка. «Daily Maverick» паведаміла са спасылкаю на крыніцы, блізкія да ўладаў ДРК, што арышт Зінгмана звязаны з намерам бізнесоўца прадаць зброю былому прэзідэнту Жазэфу Кабіля.

Паводле СМІ, урады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (менавіта ў гэтай краіне зарэгістраваная кампанія «AFTRADE») і Зімбабвэ адразу пасля затрымання пачалі ціснуць на ДРК з мэтаю дабіцца вызвалення Зінгмана. У МЗС Беларусі заяўлялі, што займаюцца сітуацыяй у межах «аказання консульскага садзейнічання беларускім грамадзянам».

У менскім прадстаўніцтве «AFTRADE DMCC» зняпраўдзілі інфармацыю пра датычнасць Зінгмана да гандлю зброяй і падкрэслівалі, што дзелавая паездка ў ДРК была звязаная выключна з пастаўкамі сельскагаспадарчай тэхнікі. Аднак газета адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» прызнавала, што ў ДРК Зінгман у тым ліку рэпрэзентаваў інтарэсы МЗКЦ – прадпрыемства беларускага ВПК.

Сёння «Белсат» апублікаваў расследаванне, дзе падрабязна прааналізаваў справу Зінгмана і паспрабаваў разабрацца, ці меў бізнесовец дачыненне да гандлю вайсковай прадукцыяй.

Hавiны
Дыяменты, прадукцыя ВПК і пагроза перавароту. Што трэба ведаць пра арышт Зінгмана ў Конга
2021.03.31 09:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў