Адваката Зікрацкага выключылі з калегіі


Адвакат Каці Андрэевай Сяргей Зікрацкі.
Фота: Белсат

Абаронцу Сяргея Зікрацкага, які не прайшоў пераатэстацыі, выключылі з Менскай абласной калегіі адвакатаў, паведамляе Tut.by.

Паводле Сяргея Зікрацкага, ягонае выключэнне з калегіі адвакатаў фарсіравалі. Раней, калі адвакат не праходзіў атэстацыі, калегія чакала спынення ліцэнзіі Міністэрствам юстыцыі.

«Цяпер жа калегія адвакатаў пастанавіла быць першаю. Мінюст маю ліцэнзію яшчэ не забраў, але пасяджэнне ў справе выключэння мяне з калегіі адвакатаў запланавалі ўжо на 31 сакавіка», – падзяліўся Зікрацкі.

Рашэнне Савету Менскай абласной калегіі адвакатаў ад 31 сакавіка не дазваляе Сяргею Зікрацкаму далей ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць.



24 сакавіка Зікрацкага выклікалі на пераатэстацыю, у выніку камісія прызнала, што адвакат недастаткова кваліфікаваны, каб у далейшым працаваць адвакатам.

Hавiны
«Пераатэстацыя – лёгкі шлях пазбаўлення ад нелаяльных адвакатаў»
2021.03.24 14:52

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў