Швейцарыя можа накіраваць амбасадара ў Беларусь і ўручыць даверчыя граматы Лукашэнку


Швейцарыя найбліжэйшым часам плануе накіраваць у Менск свайго амбасадара, які прыступіць да абавязкаў і ўручыць даверчыя граматы Лукашэнку, паведамляе газета Der Bund. У швейцарскім МЗС выданню пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Паводле інфармацыі выдання, прычынай такіх дзеянняў можа быць імкненне дапамагчы палітзняволенай Наталлі Хершэ, грамадзянцы Беларусі і Швейцарыі. Яе прыгаварылі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі за сарваную з амапаўца балаклаву падчас аднаго з жаночых маршаў.

Наталля Хершэ ў судзе Савецкага раёну Менску.
Фота: АД / Белсат

«Мы прыйшлі да высновы, што зможам лепш абараніць свае інтарэсы, маючы на ​​месцы амбасадара-жанчыну. Для гэтага трэба ўручыць даверчыя граматы. Гэта дасць нам магчымасць выказаць нашую заклапочанасць непасрэдна Лукашэнку», – цытуе выданне намесніка сакратара МЗС Ёганэса Матыясі.

Амбасадар у Беларусі Хрыстына Хонэгер-Залатухін была прызначаная на гэтую пасаду яшчэ ў лістападзе 2020 года, але не пакідала Швейцарыю.

Раней у інтэрв’ю швейцарскай газеце Святлана Ціханоўская казала, што краіна шмат робіць, адстойвае правы і каштоўнасці чалавека, аднак «цяпер гэта выглядае як не спраўджаная надзея», піша выданне.

Паведамляецца, што Павел Латушка таксама засцерагае Швейцарыю ад гэтага кроку, «які быў бы абразай пачуццяў усіх беларускіх грамадзянаў. Асабліва тых, хто быў у турме з палітычных прычынаў ці быў вымушаны ўцякаць за мяжу ад дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі».

Артыкулы
«Яна на ўсё глядзіць з аптымізмам». Брат Наталлі Хершэ – пра перавод сястры ў магілёўскую мужчынскую турму
2021.09.28 19:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў