Расейскія вайскоўцы разгортваюць пункты кіравання ў Беларусі


Падраздзяленні Усходняй вайсковай акругі Расеі пачалі разгортваць рухомыя палявыя пункты кіравання на палігонах у Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны Расеі.

Вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022» праходзяць у межах правядзення праверкі сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Таццяна Грыгаран / mil.by

«Падраздзяленні Усходняй вайсковай акругі, перадыслакаваныя ў Рэспубліку Беларусь у рамках правядзення праверкі сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы, пачалі разгортванне рухомых палявых пунктаў кіравання на палігонах. Спецыялістамі войскаў сувязі арганізаваная адзіная сістэма кіравання войскамі», – гаворыцца ў паведамленні.

Інфармуюць, што на ўсіх пунктах функцыянуе відэаканферэнцсувязь для перадачы камандзірамі сігналаў кіравання ў рэжыме рэальнага часу.

Самі вучэнні пройдуць з 10 да 20 лютага 2022 года на тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
«Гэта было б кашмарам». Эксперты распавялі, як заходнія санкцыі ўдараць па Расеі
2022.01.30 09:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў