Пятая хваля каронавіруса ў Горадні: масавыя захворванні на прадпрыемствах і чэргі ў паліклініках


Некалькі дзён, паводле афіцыйных звестак, у Беларусі фіксуецца максімальны сутачны рэкорд хворых на каронавірус. Што цалкам прадказальна з улікам фактычна забароненага ўладамі масачнага рэжыму.

У паліклініках Горадні, згодна з інфармацыяй ад нашых крыніц, ужо некалькіх апошніх дзён адбываецца вялікі наплыў людзей з сімптомамі каронавіруснай інфекцыі. Сёння з раніцы тут вялікія чэргі да тэрапеўтаў, паліклінікі ледзь даюць рады.

Чарга ў паліклініцы Берасця.
Фота: Белсат

Масава пачалі хварэць на гарадзенскіх прадпрыемствах. Так, паводле нашай інфармацыі, на «Горадняэнерга» толькі ў адной з філіяў на каронавірусную інфекцыю хварэюць ужо амаль 20 адсоткаў працоўных – гэта каля ста чалавек. Усе хворыя – прышчэпленыя.

На «Горадня Азот» таксама рэзкі рост хворых з сімптомамі каронавіруса. Галоўны ўрач прадпрыемства Віктар Жагздрын прагназуе пік захворванняў праз тры-чатыры тыдні. Так, за мінулую пятніцу на «Азоце» зафіксавана 350 пацыентаў з ВРВІ і 59 з каронавірусам.

Масава хварэюць у гарадзенскіх школах і садках. У класах хварэюць 50 % дзяцей, а таксама наўстаўнікі. У садках сітуацыя не лепшая: напрыклад, у групе ў адным з садкоў з 22 дзяцей на выхадзе толькі 6, і сітуацыя больш-менш падобная ва ўсёй установе. Хварэюць і выхавацелькі, шмат хто з хворых прышчэплены «Спутнікам».

Вялікія чэргі і ў паліклініках Берасця. Не хапае дактароў, таму іх замяняюць студэнтамі.

Hавiны
З раніцы ў паліклінікі выстраіліся вялікія чэргі, людзі вымушаныя чакаць на вуліцы
2022.01.31 13:01

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў