Навучэнкі беларускага баксёра Віталя Гуркова перамаглі на Кубку Украіны па муай-тай


У мінулыя выходныя ў Адэсе прайшоў Кубак Украіны па муай-тай, дзе дзве навучэнкі Віталя Гуркова, Марыя Бярко і Таццяна Гамарко, занялі першыя месцы.

Беларускі баксёр Віталь Гуркоў (справа) з навучэнкамі Марыяй Бярко і Таццянай Гамарко.
Фота: vitalhurkou / Instagram

Марыя ўзяла золата ў вагавай катэгорыі 54 кг, Таццяна – у вазе 63,5 кг. Цяпер каманда Гуркова рыхтуецца да адлёту ў Турцыю на чэмпіянат Еўропы, які распачнецца 12 лютага.

Дыпломы і медалі Марыі Бярко і Таццяны Гамарко.
Фота: vitalhurkou / Instagram

Знакаміты беларускі тайбаксёр быў вымушаны з’ехаць з Менску ў Кіеў падчас палітычнага крызісу 2020 года. Сваіх украінскіх навучэнак Гуркоў трэнуе больш за год, і дзяўчаты дасягнулі істотнага прагрэсу. Марыя Бярко, да прыкладу, стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету.

Тым часам муай-тай як від спорту ў Беларусі дэградуе. На апошнім чэмпіянаце свету не было ніводнага золата. Гэта найгоршы вынік у гісторыі. Амаль усе топ-байцы былі адлічаныя з нацыянальнай каманды, бо ў той ці іншай ступені выступілі супраць гвалту лукашэнкаўскіх сілавікоў.

Hавiны
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны ў муай-тай
2021.11.15 11:42

АД, belsat.eu

Стужка навінаў