Нацбанк: За год дзярждоўг Беларусі вырас на 29 %


На 1 студзеня 2021-га дзяржаўны доўг Беларусі склаў Br 57,8 млрд і павялічыўся на Br 13 млрд, або 29 %, у параўнанні з пачаткам 2020-га, паведамляе Нацбанк.

Замежны доўг на 1 студзеня склаў $ 18,6 млрд – з пачатку мінулага года ён павялічыўся на 8,4 % ($ 1,4 млрд з улікам розніцы курсу).

У 2020 годзе прыцягнулі замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $ 3,147 млн.

  • $ 1051,1 млн – ураду і банкаў Расеі;
  • $ 500 млн – ЕФСР;
  • $ 126,2 млн – Экспартава-імпартавага банку Кітаю;
  • $ 67,1 млн – Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця;
  • $ 11 млн – ЕБРР.

Пагашэнне замежнага дзяржаўнага доўгу па выніках года склала $ 1,635 млрд:

  • $ 709,4 млн – ураду і банкам Расеі;
  • $ 430,3 млн – банкам Кітаю;
  • $ 376,9 млн – ЕФСР;
  • $ 112,3 млн – МБРР;
  • $ 3,6 млн – Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША;
  • $ 2,8 млн –ЕБРР і Паўночны інвестыцыйны банк.

Унутраны дзярждоўг на дзень 1 студзеня склаў Br 9,9 млрд, за год павялічыўшыся на Br 1,1 млрд (з улікам курсавой розніцы), ці на 12,9 %.

У 2020 годзе размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаблігацыяў для юрыдычных і фізічных асобаў на суму, эквівалентную $ 463,3 млн і Br 300 млн. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаблігацыяў для юрыдычных і фізічных асобаў на суму, эквівалентную $ 857,7 млн і Br 173,5 млн.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў