Ва Уладзівастоку пратэстоўцы мітынгавалі на лёдзе Амурскага заліву


У Расеі сёння адбываюцца акцыі пратэсту супраць зняволення кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага. Уладзівастоцкім пратэстоўцам перакрылі падыходу да кропкі збору. Маніфеставаць вырашылі на лёдзе Амурскага заліву, перадае «Новая газета».

За пратэстоўцамі рухаў і аэработ «Тайфун 1000К» з сілавікамі на борце. Аднак ён заглух. Пратэстоўцы пачалі вадзіць вакол яго карагоды.

Супрацоўнік паліцыі заклікаў маніфестоўцаў пакінуць лёд, бо гэта небяспечна. У адказ жартавалі: «А на беразе не небяспечна?»

АМАП спачатку не выходзіў на лёд праз вагу сваёй амуніцыі. Аднак цяпер супрацоўнікі ўсё ж такі наважылі – і вымусілі пратэстоўцаў сыходзіць на бераг, дзе ўсіх прымалі ў падрыхтаваныя аўтобусы. Затрымалі 76 чалавек, паведамляе OVDINFO.

Расейскія пратэсты адбываюцца ўжо другія выходная запар. Тыдзень таму затрымалі больш як 3 тысячы чалавек. Сёння ўжо вядома прынамсі пра 145 затрыманых.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў