Уратуй вязня. Студэнты заклікаюць беларусаў стаць паручальнікамі палітзняволеных


Парука можа дапамагчы палітзняволеным выйсці на волю.

Задзіночанне беларускіх студэнтаў запускае кампанію парукі за палітзняволеных студэнтаў. Гэта адзін са спосабаў змяніць меру стрымання на час следства. Інакш кажучы, у студэнтаў з’явіцца магчымасць быць удома, а не ў СІЗА.

Гісторыі
«Піша, што трымаецца». Унучка беларускага паэта Івана Арабейкі сустрэне сваё 20-годдзе за кратамі
2021.01.17 08:53

Як гэта зрабіць?

Стаць паручальнікам вельмі проста. Трэба мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь і ўзрост, большы за 18 гадоў. Даслаць падпісаную паруку варта на паштовы адрас: 220113 Менск, Кульман 4, прафзвяз РЭП з пазнакай «моладзевая сетка». На старонцы ЗБС можна крыху болей даведацца пра палітзняволеных студэнтаў, а таксама атрымаць неабходную форму.

У дакуменце асоба гарантуе, што палітзняволены не схаваецца ад органаў расследавання і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю. У аднаго вязня мусіць быць не меней за два паручальнікі.

Гісторыі
Бацька палітзняволенай гарадзенкі: Магчыма, мая дачка трапіла ў закладнікі
2020.12.05 08:00

«Мы будзем збіраць парукі 10 дзён, потым перадамо сваякам або абаронцам. Можна паручыцца за кагосьці аднаго, можна адразу за ўсіх. А можна проста распавесці знаёмым пра кампанію і кейсы студэнтаў і студэнтак, каб іншыя падпісаліся», – гаворыць Дарʼя Рублеўская, адна з ініцыятарак кампаніі.

  • Зараз за кратамі паводле палітычных абвінавачанняў застаюцца 13 студэнтаў і студэнцкіх актывістаў.
  • Большасць з іх затрымалі ў гэтак званы чорны чацвер, 12 лістапада. Да актывістаў дахаты прыйшлі супрацоўнікі КДБ.
  • Большасць палітзняволеных абвінавачваюць паводле артыкулу 342 КК РБ: «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ім пагражае да трох гадоў турмы.
  • На 31 студзеня у Беларусі 220 чалавек былі прызнаныя палітзняволенымі.
Hавiны
«КДБ прыйшоў да мяне дадому». Гісторыі студэнтаў, якіх вымусілі з’ехаць з Беларусі
2020.11.30 13:17

Ксенія Тарасевіч belsat.eu

Стужка навінаў