У Беларусі хочуць увесці крымінальную адказнасць за «распаўсюд экстрэмісцкіх поглядаў»


Генеральны пракурор Андрэй Швед у эфіры СТБ распавёў, якія змены ў крымінальнае заканадаўства рыхтуюць улады. Пра гэта піша БелТА.

Як паведаміў Швед, Генпракуратура прапануе ўзмацніць адказнасць за экстрэмісцкую дзейнасць: унесці змены і ў Крымінальны кодэкс, і ў закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», і ў іншыя акты заканадаўства.

«Што тычыцца ўзмацнення крымінальнай адказнасці, гаворка ідзе пра тое, каб дапоўніць некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса нормамі аб тым, што крымінальнай адказнасці будуць падлягаць не толькі арганізатар экстрэмісцкіх фармаванняў, іх кіраўнік, але і любыя ўдзельнікі, а таксама асобы, якія аказваюць садзейнічанне экстрэмісцкім фармаванням, іх фінансуюць і ў любой іншай форме спрыяюць экстрэмісцкай дзейнасці», – сказаў ён.

Швед удакладніў: пад садзейнічаннем разумеецца распаўсюджванне сярод грамадзян экстрэмісцкіх поглядаў і сімволікі, распальванне варожасці – любыя формы дзеянняў, накіраваныя на дэстабілізацыю грамадскай абстаноўкі, парушэнне грамадскага парадку і «іншыя супрацьпраўныя і негатыўныя наступствы».

«Увядзенне гэтай нормы ў Крымінальны кодэкс будзе мець не толькі вельмі сурʼёзны прафілактычны характар, але і дазволіць нам у тым ліку на корані спыняць факты, звязаныя з фінансаваннем экстрэмісцкай дзейнасці», – сказаў генпракурор.

Нагадаем, Андрэй Швед анансаваў узмацненне рэпрэсіўных захадаў яшчэ ў пачатку студзеня 2021 года. Рашэнне ўзмацніць адказнасць за экстрэмізм і парушэнне грамадскага парадку было прынятае па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Генпракурор Андрэй Швед анансаваў узмацненне рэпрэсіўных захадаў
2021.01.04 13:05

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў