У аварыі на МКАД пацярпелі тры чалавекі. Вінаваты ўцёк


Аварыя на МКАД
Фота: ДАІ

Увечары 30 студзеня адбылася аварыя на Менскай кальцавой аўтадарозе, паведамляе Упраўленне ДАІ Менгарвыканкаму.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Міцубісі», рухаючыся па пуцепровадзе з боку вуліцы Кіжыватава, пры выездзе на МКАД не саступіў дарогу і сутыкнуўся з аўтамабілем «Рэно». Той ад удару адкінула ў дарожную агароджу і развярнула.

У выніку ДТЗ пацярпелі 39-гадовы кіроўца «Рэно» і дзве яго пасажыркі (1995 і 1996 гадоў нараджэння). Яны шпіталізаваныя з траўмамі.

Вінаваты ў аварыі кіроўца «Міцубісі» ўцёк з месца ДТЗ. Яго цяпер шукаюць.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў