«Такое зацішша, мне здаецца, перад чарговай бурай». Беларускі лыжнік – пра падзеі ў краіне


Славуты беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч у інтэрв’ю «Трыбуне» ацаніў сітуацыю ў краіне.

«Я чакаў, што мае быць эканамічны крызіс – не, бачыце, неяк далі рады. Аднак далей будзе больш складана. Імідж ужо сурʼёзна пацярпеў. А эканоміка яшчэ трымаецца, а вось калі яна рухне…»

Спартовец разумее людзей, якія падтрымалі перанос чэмпіянату свету па хакеі з Менску. Да гэтага, паводле Далідовіча, прывялі рэпрэсіі, якія, на яго думку, толькі будуць працягвацца.

«Мяркую, рэпрэсіі ў нас усё мацней і мацней. Нават не так, як было, да прыкладу, ў жніўні. Тады было сілавое падаўленне, а цяпер – рэпрэсіі. Прыходзяць і забіраюць, забіраюць, забіраюць, людзей. У нас цяпер уяўнае зацішша. Такое зацішша, мне здаецца, перад чарговай бурай».

Далідовічу 47 гадоў. Ён ужо скончыў кар’еру, але застаецца адзіным у гісторыі лыжнікам, які ўдзельнічаў у сямі Алімпіядах. Летась былы спартовец падтрымаў пратэсты і выставіў некалькі медалёў на аўкцыён у падтрымку Фонду спартовай салідарнасці.

Hавiны
«Ці рваць архіўныя фота, каб не расстралялі?» Лыжнік Далідовіч пракаментаваў ідэю забараніць БЧБ
2021.01.30 12:22

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў