Як паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай, асаблівую ўвагу прапаноўваецца звярнуць на Мікалая Карпянкова, экс-кіраўніка ГУБАЗіКу, цяперашняга намесніка міністра ўнутраных справаў.
Адпаведная інфармацыя была накіраваная прадстаўнікам ЕЗ на гэтым тыдні.
«У ЕЗ перададзены спіс імёнаў для ўнясення ў санкцыйныя спісы. Ціханоўская заклікала звярнуць асаблівую ўвагу на асобу Мікалая Карпянкова. Юрысты падрыхтавалі неабходныя доказы», – адзначае прэс-служба Ціханоўскай.
Адзначаецца, што чацверты пакет санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўжо рыхтуецца. 29 студзеня Ціханоўская сустрэлася з прэмʼер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шыманіце (Ingrida Šimonytė), якая паабяцала ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі і заявіла, што падтрымлівае пашырэнне санкцыяў.
Таксама на гэтым тыдні было ініцыяванае стварэнне інструменту для міжнароднага расследавання парушэнняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі.
«Кааліцыя групы краінаў, у тым ліку Нямеччына, прапаноўвае правесці расследаванне пры ўдзеле аўтарытэтных міжнародных НДА і беларускіх праваабаронцаў», – кажуць у офісе Ціханоўскай.
ІІ belsat.eu