Каля Акрэсціна затрымалі рэжысёрку Карыну Хацкалёву


Артыст камернага хору Беларускай дзяржаўнай філармоніі Дзяніс Іваноў выйшаў на волю. Пры гэтым была затрыманая рэжысёрка Карына Хацкалёва, якая прыйшла яго сустракаць. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Выборы видишь?».

25 студзеня Дзяніса затрымалі на працоўным месцы ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Суд скіраваў ягоную справу на дапрацоўванне. У чацвер міналі трое содняў з моманту ягонага затрымання, але Дзяніс на волю не выйшаў. 29 студзеня адбыўся яшчэ адзін суд, на якім высветлілася, што на артыста склалі новы пратакол. Справу зноў скіравалі дапрацоўваць.

У выніку музыка правёў за кратамі шэсць содняў. У дачыненні яго склалі два адміністрыўныя пратаколы, і абодва цяпер на дапрацоўванні.

Сёння Дзяніс выйшаў на свабоду. Сяброўкі Дзяніса сустракалі яго ля Акрэсціна. Да іх чапляліся невядомыя людзі, спрабавалі сарваць з дзяўчат маскі, назвалі іх «неймавернымі бл*» і адную дзяўчыну зацягнулі ў ІЧУ.

Скрыншот з Instagram

Высветлілася, што затрымалі прадзюсарку і рэжысёрку Карыну Хацкалёву.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў