Баскетбалістка, якая сядзела на Акрэсціна, перайшла ў грэцкі клуб


Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка падпісала кантракт з грэцкім «Панатынаікосам». Пра гэта яна паведаміла ў сваім Instagram.

«Амаль два гады… Боль… Страх… Сумненні… Расчараванне за расчараваннем… Стомленасць… Здрада… Пачуццё адмовы… Падзенне і пад’ём зноў і зноў… Турма… Каронавірус… Я перажыла гэта. Гэта мая праўда, мая гісторыя, якую я працягваю пісаць», – напісала Леўчанка.

Амаль два гады Алена Леўчанка не гуляла на прафесійным узроўні. У 2019-м яе пазбавілі стаўкі ў нацыянальнай зборнай, нават не папярэдзіўшы.

А летась 37-гадовая баскетбалістка шмат выказвалася пра падзеі ў краіне і падпісала ліст спартоўцаў за новыя выбары і супраць гвалту. 30 верасня яна збіралася вылецець на рэабілітацыю, аднак яе затрымалі ў аэрапорце і арыштавалі на 15 содняў. Іх Леўчанка правяла ў ізалятары на Акрэсціна, дзе для яе адмыслова стваралі жорсткія ўмовы. Пасля арышту баскетбалістку не выпусцілі адразу, а зноў судзілі. Яна атрымала штраф 30 базавых велічынь.

«Панатынаікос» – адзін з найлепшых клубаў Еўропы. Каманда шэсць разоў была чэмпіёнкаю кантыненту.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў