Сучасныя беларускія мастакі выстаўляюцца ў Варшаве


На газоне перад варшаўскаю галерэяй “Zachęta” наведнікаў вітае герб беларускага КДБ – некалькі метраў у дыяметры, выкананы з каляровага жвіру. Аўтарка – мастачка Марына Напрушкіна, яна дзее ў рэчышчы антыпрапаганды. “Адчыняючы дзверы? Беларускае мастацтва сёння” – гэта выстава, якая прэзентуе працы 20 сучасных мастакоў з Беларусі.

“Адчыняючы дзверы? Беларускае мастацтва сёння” паказвае даробак мастакоў, якія жывуць і працуюць у Беларусі ды за мяжою. Большасць беларускіх творцаў, якія жывуць на Захадзе, рэдка маюць магчымасць экспанаваць працы ў Менску (ці ўвогуле ў Беларусі). Першая выстава адбылася ў Вільні – яна была спробаю ўнікальнай сустрэчы на нейтральнай тэрыторыі. Шмат наведнікаў на выставе і беспрэцэдэнтны інтарэс з боку прэсы чакаюць выставу ў Варшаве, доказ гэтага – поспех выставы ў Вільні. Творчасць беларускіх мастакоў выклікала ажыўленую дыскусію – пра месца лакальнага сучаснага мастацтва і яго стан на міжнароднай арэне.

“Адчыняючы дзверы?” – найбуйнейшая выстава беларускага сучаснага мастацтва за апошнія дзесяць гадоў у Варшаве.

belsat.eu

Стужка навінаў