Дадатковыя санкцыі?


Сёння Рада міністраў замежных справаў краінаў Еўразвязу разгледзіць пытанне пра ўвядзенне дадатковых санкцыяў супраць Беларусі. Чакаецца, што вынікі паседжання стануць вядомыя на прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца ў другой палове дня.

Пра характар дадатковых санкцыяў пакуль не паведамляецца. Раней бельгійскае выданне “EUobserver” са спасылкаю на свае крыніцы ў Бруселі паведаміла, што кіраўнікі амбасадаў краінаў ЕЗ у Менску накіравалі ў Брусель папярэдні спіс асобаў і прадпрыемстваў, у дачыненні якіх разглядаецца магчымасць увядзення новых абмежавальных захадаў. Сярод іх – дзяржаўны канцэрн “Белнафтахім”, група кампаніяў “Трайпл”, кампанія “Белтэхэкспарт” і ААТ “Беларуськалій”. Новыя санкцыі, падкрэслівае “EUobserver”, закліканыя “ўдарыць па дзяржаўным бюджэце прэзідэнта Лукашэнкі, не ствараючы крызісу для кволай эканомікі краіны”.

20 траўня агенцтва “France-Presse” са спасылкаю на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі паведаміла, што 27 дзяржаваў Еўразвязу дамовіліся дадаць 13 новых імёнаў у спіс афіцыйных асобаў Беларусі, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі. Гаворка ідзе найперш пра суддзяў і пракурораў, якія мелі дачыненне да працэсаў над удзельнікамі дэманстрацыі 19 снежня 2010 г.

У другой палове дня стануць вядомыя вынікі паседжання.

belsat.eu

Стужка навінаў