Аперацыя пройдзе ў межах сумесных вучэнняў з паветрана-дэсантнымі войскамі Расеі. Дэсантнікі адпрацуюць высадку на дрэйфуючыя льды ў складаных умовах надворʼя.
Упершыню беларускія вайскоўцы прызямліліся на парашутах на Паўночным полюсе ў 2015 годзе. Летась у вучэннях удзельнічала 45 беларусаў.
Сёлета 300 беларускіх дэсантнікаў будуць дабірацца на Паўночны полюс на самалётах ІЛ-76. «Шмат нюансаў у гэтым пытанні, таму што гэта Паўночны полюс, вы самі разумееце, і магнітная стрэлка на компасе зусім не так сябе паводзіць, як у нашай мясцовасці», – адзначыў Уладзіслаў Сцепанюк, намеснік камандуючага сіламі спецаперацый у паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы Беларусі.