30 жыхароў Слуцка хочуць спыніць вытворчасць хлеба «Бульбаш»


Пад зваротам да кіраўніцтва прадпрыемства ААТ «Слуцкі хлебазавод» спыніць вытворчасць і продаж хлеба з назвай «Бульбаш» падпісаліся 30 чалавек. Пра гэта выданню «Новы час» паведаміла старшыня Слуцкага Таварыства беларускай мовы Зінаіда Цімошак.

«Я мела магчымасць наведаць дырэктара хлебнага заводу Чырца Дзмітрыя Дзям’янавіча і паразмаўляць наконт гэтага сумнеўнага хлебнага брэнда, – кажа Зінаіда Цімошак. – Дырэктар па нацыянальнасці беларус, узначальвае завод толькі другі год. Мне падалося, што ён і сам крыху здзівіўся і задумаўся над гэтай назвай. Будзем спадзявацца, што пасля гэтага звароту адміністрацыя заводу задумаецца над праблемай і вырашыць яе на карысць беларусаў».

На сайце «Слуцкага хлебазаводу» паведамляецца, што хлеб «Бульбаш» выпякаецца з выкарыстаннем старажытных рэцэптаў. Але бульбы ў складзе гэтага хлеба няма.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў