30 польскіх анархістаў зладзілі пікет пад амбасадаю Беларусі


Актывісты патрабавалі спынення міліцэйскага бязмежжа і адмены дэкрэту № 3, які выклікаў хвалю абурэння беларусаў.

«Мы прыйшлі падтрымаць анархістаў, затрыманых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі. Заклікаем усіх 25-га выходзіць», – кажа хлопец.

«Заўсёды ўлада калі не ведае як змагацца з нізавымі сацыяльнымі рухамі паказвае гэтак званы фашызм, сілай і гвалтамі даводзіць хто кіраўнік у краіне», – дзеліцца сваймі развагамі ўдзельнік пікету.

Падобныя акцыі салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі прайшлі сёння ў Львове, Кіеве, Кракаве, Гданьску, Лондане ды Парыжы.

belsat.eu

Стужка навінаў