30 гадоў таму адбыўся першы «Чарнобыльскі шлях»


У 1989 годзе ў Менску прайшлі адразу ж дзве Чарнобыльскія акцыі – у красавіку і ў верасні. 26 красавіка прайшла «Гадзіна смутку і маўчання» на Плошчы Леніна. А ў верасні 1989 года адбыўся першы «Чарнобыльскі шлях».

Фота Уладзіміра Сапагова. Крыніца: vytoki.net
Фота Уладзіміра Сапагова. Крыніца: vytoki.net
Фота Уладзіміра Сапагова. Крыніца: vytoki.net
Фота Уладзіміра Сапагова. Крыніца: vytoki.net

З самага пачатку тэму Чарнобылю сярод палітыкаў першым падхапіў Беларускі народны фронт, разам з тэмамі незалежнасці і сталінскіх рэпрэсіяў яна робіцца адною з візітовак БНФ. Праблема ж Чарнобылю пакрысе адыходзіць на другі план, шэсце робіцца адною з традыцыйных акцыяў беларускай апазіцыі. Найбуйнейшы ды найбольш крывавы «Чарнобыльскі шлях» прайшоў у 1996 годзе.

Hавiны
Што і як пісалі пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС савецкія газеты?
2018.04.26 10:10

Сёлета арганізатары «Чарнобыльскага шляху» выступілі з заяваю, у якой называюць непрымальнымі спагнанне грошай за працу міліцыі, якая фінансуецца з дзяржбюджэту. Арганізатары шэсця адзначылі, што, верагодна, болей не будуць ладзіць акцыяў, а «Чарнобыльскі шлях – 2019» стане апошнім.

«Па факце гэта падвойная аплата дзеянняў, у якіх не толькі няма неабходнасці, але часцяком у Беларусі – пагроза для ўдзельнікаў мерапрыемстваў», – адзначалася ў заяве аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху-2019».

Hавiны
Чарнобыль. Усё самае важнае з 1986-га да 2019 года. ТАЙМЛАЙН
2019.04.26 13:16

У выніку арганізатары ў пісьмовай форме накіравалі ў Менгарвыканкам адмову. «Справа не ў грошах – гэта прынцыповая палітычная пазіцыя. Калі не адмовіцца цяпер – такая практыка будзе працягвацца і надалей, як было з Днём Волі», – сказала belsat.eu сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

СК belsat.eu

Стужка навінаў