У Полацкім раёне загінулі двое дзяцей


Следчы камітэт ладзіць правяранне па факце смерці дзяцей у Полацкім раёне.

Паводле следства, удзень 29 снежня дзеці святкавалі дзень нараджэння свайго сябра ў адной з вёсак у Полацкім раёне. А 16:00 яны пайшлі на горку каля ракі. Імяніннік, 10-гадовы хлопчык, захацеў праверыць таўшчыню лёду на рацэ. Падышоўшы да краю праталіны, праваліўся ў ваду. Ягоны 12-гадовы сябар спрабаваў дапамагчы выбрацца, аднак таксама аказаўся ў вадзе. Дзяўчынка, якая была на беразе, паклікала на дапамогу свайго брата. Той спрабаваў дапамагчы, але праплыўшы каля 500 метраў, пабачыў, як дзеці пайшлі пад ваду.

Целаў дзяцей не знайшлі. Іх шукаюць ратавальнікі.

Па гэтым факце Полацкі міжраённы аддзел Следчага камітэту ладзіць правяранне.

РР belsat.eu

Стужка навінаў