Саўмін зацвердзіў праграму патрыятычнага выхавання насельніцтва


Савет Міністраў зацвердзіў праграму патрыятычнага выхавання беларусаў на 2022-2025 гады. Згодна з пастановай, для гэтага плануюць стварыць Рэспубліканскі міжведамасны каардынацыйны савет па патрыятычным выхаванні насельніцтва.

У яго ўвойдуць 52 чалавекі, у тым ліку міністр абароны Віктар Хрэнін, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпенкаў, старшыня КДБ Іван Церцель і кіраўнік Беларускага саюзу журналістаў Аляксандр Шпакоўскі.

Суботнік у Менску
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Суботнік у Турчынскім скверы ў Менску.
Фота: Белсат

У пастанове сказана, што актуальнасць такой праграмы «абумоўлена геапалітычнымі выклікамі, неабходнасцю своечасовага ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь праз кансалідацыю грамадства і забеспячэнне народнага адзінства».

Справаздачы рэалізацыі праграмы будуць накіроўвацца ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Неабходнасць праграмы тлумачаць тым, што з 2020 года Беларусь «ператварылася ў арэну геапалітычнага супрацьстаяння буйных сусветных палітычных ігракоў, стаўшы аб’ектам непрыкрытага інфармацыйнага, палітычнага і эканамічнага ціску з боку заходніх дзяржаў. Працягваюцца спробы насаджэння калабарацыянісцкай сімволікі, тэндэнцыйныя трактоўкі маральных і рэлігійных прынцыпаў, навязванне беларускім грамадзянам неўласцівых культурных мадэляў. Першачарговым абʼектам дэструктыўнага інфармацыйнага ўздзеяння зʼяўляецца маладое пакаленне».

Фінансаваць праграму плануюць за кошт мясцовых і рэспубліканскіх бюджэтаў, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Hавiны
У якім грамадстве мы жывем? BISS апублікаваў вынікі даследавання каштоўнасцяў беларусаў
2021.12.29 15:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў