Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек. Цяпер іх 970


Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек. Гэта Мікалай Брэдзелеў, Анатоль Шалковіч і Таццяна Батура.

Палітзняволеныя Мікалай Брэдзелеў і Анатоль Шалковіч. Калаж: Белсат

Мікалай Брэдзелеў – кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1, быў затрыманы 10 снежня і асуджаны да адміністрацыйнага арышту. Працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары, на сённяшні дзень звестак пра ягоны працэсуальны статус няма.

Анатоль Шалковіч стаў папулярным з-за сваёй заявы ў відэароліку, распаўсюджаным МУС, у якім казаў пра любоў да белага і чырвонага колераў, быў затрыманы 11 лістапада, неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам;

Таццяна Батура была затрыманая 15 лістапада ў Менгарсудзе, калі хацела трапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгі Залатар. Таццяна пацярпела ад жорсткага абыходжання і была тройчы паслядоўна асуджаная да адміністрацыйнага арышту.

Усяго ў Беларусі па стане на 30 снежня 2021 года – 970 палітвязняў.

Артыкулы
Вольга Севярынец: Я ганаруся сваім мужам і тым шляхам, які ён выбраў
2021.12.30 18:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў