Палітзняволеная Таццяна Батура зноў перазатрымана пасля 45 содняў арышту


Пасля 45 содняў арышту на волю не выйшла Таццяна Батура, якую сёння прызналі палітзняволенай, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Палітзняволеная Таццяна Батура.
Фота: viasna96 / Telegram

Жанчыну затрымалі 15 лістапада перад судом над палітзняволенай Вольгай Залатар. Блізкія чакалі яе дзве гадзіны, але яе так і не вызвалілі.

Пасля неаднаразовых звяртанняў маці да супрацоўнікаў Акрэсціна яны адказалі, што Таццяну ўжо нібыта вызвалілі. Аднак выхадзе яе сустрэлі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУСа і адвезлі на «прафілактычную гутарку».

У Фрунзенскім РУУСе блізкія даведаліся, што на Таццяну складзены ўжо чацвёрты запар пратакол, але па якому артыкулу – невядома. Меркавана, заўтра над Таццянай адбудзецца суд.

На першым судзе Таццяна заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе – яе ўдарылі галавой аб шафу, у шпііталі ёй дыягнаставалі ўдар галавы. Каля месяцу Батуру ўтрымлівалі ў карцары, дзе яна трымала галадоўку 5 дзён.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек. Цяпер іх 970
2021.12.30 20:36

АД, belsat.eu

Стужка навінаў