Дэмакратычныя партыі не будуць назіраць за рэферэндумам у Беларусі


Дэмакратычныя партыі адмаўляюцца вылучаць назіральнікаў на рэферэндум ва ўмовах рэпрэсій і пераследу. Пра гэта ў агульнай заяве паведамілі прадстаўнікі партый АГП, БСДП, БНФ і «Зялёныя».

Фота: «Белсат»

У заяве адзначана, што апошнія месяцы сілавымі ведамствамі краіны разгорнутыя пераслед і запужванне грамадзян, якія прымалі ўдзел у назіранні за ходам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 годзе, у тым ліку за сябрамі палітычных партый. Таксама пазбаўлены рэгістрацыі актыўны ўдзельнік папярэдняй кампаніі назірання за выбарамі ПАГА «Рух «За Свабоду».

Дадаткова сітуацыю абцяжарвае распаўсюд каронавіруснай інфекцыі падчас выбарчых кампаній: ён выкарыстоўваецца для абмежавання доступу назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі.

«У гэтых умовах, сыходзячы з безумоўнага прыярытэту бяспекі сябраў і прыхільнікаў сваіх партый, мы заяўляем аб адмове ад сумеснай кампаніі па арганізацыі місіі міжпартыйнага назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем рэферэндума па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у выпадку яго прызначэння», – сказана ў заяве.

Таксама паведамляецца, што кампанія назірання «Права выбару» спыніла сваю працу ў 2020 годзе.

Размова
Лукашэнка аддаў Пуціну самае галоўнае
2021.12.30 17:37

АД, belsat.eu

Стужка навінаў