Абвясцілі прысуды па «цукровай справе»: да 13 гадоў калоніі


У судзе Заводскага раёну Менска 30 снежня абвясцілі прысуды фігурантам «цукровай справы», паведамляе Sputnik.by.

Былому дырэктару Гарадзейскага цукровага камбіната Міхасю Крыштаповічу прысудзілі 13 гадоў, астатнім фігурантам – ад 7 да 11 гадоў калоніі.

Міхась Крыштаповіч.
Фота: tut.by

Усім дзесяці фігурантам справы, якую раней расследавала КДБ, былі прад’яўленыя абвінавачанні ў атрыманні альбо дачы хабару ў асабліва буйных памерах. Гаворка ідзе аб сумах ад 3 да 50 тысяч долараў.

Былы дырэктар Гарадзейскага завода Міхаіл Крыштаповіч атрымаў 13 гадоў турмы. Экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў атрымаў 7,5 года. Мікалай Пруднік (Слуцкі завод) атрымаў 11 гадоў, Дзмітрый Ягораў (Скідзельскі) – 11 гадоў, Анатоль Гладкі (Жабінкоўскі) – 8 гадоў, Віктар Міронаў (Жабінкоўскі) – 11 гадоў, бізнесовец з Масквы Сяргей Кананенка – 7 гадоў.

Восем з дзесяці абвінавачаных да суда знаходзіліся пад вартай. Яшчэ адзін фігурант справы на судзе не прысутнічаў.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з некаторых абвінавачаных 11 мільёнаў рублёў «неабгрунтавана набытай выгады».

Следства па «цукравай справе» цягнулася больш за год, але вядома пра затрыманне фігурантаў стала толькі ў пачатку 2021 года, калі ў студзені пасадзілі самалёт з Міхаілам Крыштаповічам, які ляцеў у адпачынак.

Hавiны
«Цукровая справа»: як выглядае расейскі след
2020.02.13 16:12

АД, belsat.eu

Стужка навінаў