У Беларусі з новага года мінімальны заробак павысяць амаль на 15 %


Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня вырасце на 14,7 %. Пра гэта 30 лістапада заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і чальцамі Савету Рэспублікі.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Паводле яго, неўзабаве ўрад прыме рашэнне павысіць мінімальны заробак да Br 554, піша БелТА. Сёння ён складае Br 483,17.

Галоўчанка таксама заявіў, што эканоміка Беларусі перабывае на траекторыі аднаўленчага росту. Ён адзначыў, што з ліпеня паляпшаецца месячная дынаміка ВУП. Тым не менш, за 10 месяцаў ВУП скараціўся на 4,7 %.

Меркаванні
Вельмі патрэбныя грошы
2022.11.30 14:00

«Збалансаваны вонкавы гандаль. Эфектыўныя захады пераарыентацыі і падтрымання экспарту далі магчымасць атрымаць за тры кварталы рэкорднае сальда вонкавага гандлю – $ 4 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года яно павялічылася на $ 1,2 млрд», – адзначыў прэм’ер.

Паводле яго, «нягледзячы на значнае пагаршэнне ўмоваў працы сёлета, эканоміка агулам дэманструе добрую ўстойлівасць і адаптыўнасць да вонкавых шокаў. Гэта падкрэслівае адэкватнасць і дзейснасць захадаў, якія прынятыя і прымаюцца».

Аб’ектыў
0,3 % ад ЕАБР ці 3,8 % ад беларускіх уладаў – чый прагноз росту ВУП выглядае больш рэалістычна?
2022.11.29 21:22

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў