Завершылася следства ў справе блогеркі Вольгі Такарчук


Матэрыялы крымінальнай справы палітзняволенай маці дваіх дзяцей Вольгі Такарчук перададзеныя ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

Як паведамляе Следчы камітэт, Вользе Такарчук выставілі абвінавачанне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), арт. 391 («Абраза суддзі») і арт. 188 («Паклёп»).

Блогерку вінавацяць ва ўдзеле ў пратэставых акцыях 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада. Падчас гэтых акцыяў, як сцвярджаюць у СК, яна «доўга і ўпарта парушала грамадскі спакой», выкрыквала лозунгі і блакавала рух транспарту.

Акрамя гэтага, Такарчук абвінавачваюць у тым, што 14 студзеня 2021 года яна размясціла на YouTube ролік, у якім агучыла «ганебныя звесткі» ў дачыненні сацыяльнага педагога адной з гімназіяў на Берасцейшчыне. А ў снежні 2020 года апублікавала відэазапіс, які «ўтрымлівае абразы» на адрас суддзі Першамайскага раёну Менску.

36-гадовую Вольгу Такарчук затрымалі 19 траўня 2021 года, з таго часу яна застаецца за кратамі. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Беларус беларусу
Беларусы зладзілі свята для сем’яў палітвязняў
2021.06.10 14:22
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Цягам года ўва ўсёй краіне былі распачатыя больш за 5000 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На дзень 30 лістапада 889 асобаў прызнаныя палітычнымі вязнямі.
  • З лета 2020 года тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, каля 35 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Згодна з рознымі ацэнкамі, у выніку палітыкі дзяржаўнага тэрору загінулі ад 5 да 20 асобаў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы іншадумцаў да адказнасці нікога не прыцягнулі.

РР belsat.eu

Стужка навінаў