З Чэхіі могуць дэпартаваць старшыню Беларускай федэрацыі футболу


Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава дэпартуюць з Чэхіі, калі ён «сапраўды знаходзіцца» у краіне. Аб гэтым заявіў міністр замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганек, паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на мясцовае выданне Denik N.

Паводле інфармацыі Tribuna.com, Базанаў разам з жонкай адправіўся на выязную гульню жаночай зборнай Беларусі супраць зборнай Чэхіі, якая пройдзе 30 лістапада ў Апаве. Да гэтага ён быў на Кіпры, дзе назіраў за гульнёй сваёй каманды супраць мясцовай зборнай.

Уладзімір Базанаў.
Фота: abff.by

Кіраўнік МЗС Чэхіі паведаміў, што на дадзены момант у міністэрства няма інфармацыі аб тым, што Базанаў знаходзіцца на тэрыторыі іх краіны. Як сцвярджае Кулганек, кіраўніку Беларускай федэрацыі футбола «не была прадастаўлена чэшская ўязная віза».

«Калі апынецца, што ён сапраўды знаходзіцца ў Чэхіі, будуць прыняты адпаведныя адміністратыўныя захады, аж да дэпартацыі. Калі ён сапраўды тут, яму давядзецца пакінуць Чэхію», – сказаў Кулганек.

Кіраўнік МЗС зазначыў, што калі Базанаў прыбыў у Чэхію, то не на самалёце.

Hавiны
Фонд спартовай салідарнасці сабраў доказы парушэнняў Беларускай федэрацыяй футболу палажэнняў UEFA і FIFA
2021.10.13 18:20

Дэпартаваць з Чэхіі Базанава заклікаў і чэшскі сенатар Томаш Чэрнін у сваім Twitter-акаўнце:

«Пакуль у Беларусі спорт выкарыстоўваецца для таго, каб паляпшаць імідж Лукашэнкі, з гэтым неабходна змагацца.

Кіраўніку мясцовай футбольнай асацыяцыі Уладзіміру Базанаву няма чаго рабіць у Еўропе. Пазіцыя міністра замежных справаў Кульганека адзіна правільная – выгнаць!».

Беларускую федэрацыю футболу абвінавачваюць у парушэнні фундаментальных палажэнняў UEFA і FIFA, выкарыстанні спартовых механізмаў у палітычных мэтах, ціску на суддзяў і футбалістаў праз іх грамадзянскую пазіцыю.

Гісторыі
Футбаліст адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную праз Лукашэнку. Цяпер яму помсцяць
2020.12.15 17:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў