У Літве правялі апытанне наконт стаўлення да палітыкі ўладаў у дачыненні Беларусі


Амаль палова жыхароў Літвы падтрымлівае палітыку кіраўніцтва краіны ў дачыненні Беларусі, сведчаць звесткі апошняга апытання, праведзенага на замову нацыянальнай тэлерадыёкампаніі LRT. Пра гэта піша Delfi.

Паводле апытання, праведзенага кампаніяй «Norstat» 3–24 лістапада, палітыку Літвы ў дачыненні Беларусі падтрымліваюць 49 % рэспандэнтаў, а 37 % апытаных жыхароў краіны не падтрымліваюць яе. Яшчэ 15 % заявілі, што ў іх няма меркавання наконт гэтага.

Hавiны
Стала вядома, колькі гуманітарных візаў у 2021 годзе выдала беларусам Літва
2021.10.22 11:28

Нагадаем, Літва не прызнала вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, кіраўніцтва краіны выступае за жорсткі курс у дачыненні рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае перамены ў Беларусі. У Літве знайшлі прытулак многія беларусы, што трапілі пад палітычны пераслед на радзіме.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў запыт Генпракуратуры Беларусі аб экстрадыцыі Ціханоўскай
2021.03.05 13:53

РР belsat.eu

Стужка навінаў