У Чэхіі затрымалі кіраўніка беларускага футболу


Мараўска-Сілезская паліцыя Чэхіі затрымала старшыню Беларускай асацыяцыі футболу Уладзіміра Базанава, паведамляе выданне denikn.cz.

Кіраўніка Беларускай федэрацыі футболу Уладзіміра Базанава затрымалі разам з жонкай. Цяпер яны ў адным з паліцэйскіх пастарункаў Мараўска-Сілезскага краю Чэхіі.

Паводле паліцыі, падставай для затрымання стала парушэнне захадаў абароны, якія ўсталявала Міністэрства аховы здароўя праз каронавірус. Базанава і яго жонку затрымалі ў межах планавага правярання па месцы жыхарства.

«Мы таксама вывучаем законнасць іх знаходжання на нашай тэрыторыі ў адпаведнасці з Законам аб пражыванні іншаземцаў», – заяўляе паліцыя.

Hавiны
З Чэхіі могуць дэпартаваць старшыню Беларускай федэрацыі футболу
2021.11.30 10:57

Раней міністр замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк (Jakub Kulhánek) паведаміў, што кіраўніка Беларускай федэрацыі футболу Уладзіміра Базанава дэпартуюць з Чэхіі, калі высветляць, што ён на тэрыторыі краіны.

Беларускую федэрацыю футболу абвінавачваюць у парушэнні фундаментальных палажэнняў UEFA і FIFA, выкарыстанні спартовых механізмаў у палітычных мэтах, ціску на суддзяў і футбалістаў праз іх грамадзянскую пазіцыю.

Hавiны
Фонд спартовай салідарнасці сабраў доказы парушэнняў Беларускай федэрацыяй футболу палажэнняў UEFA і FIFA
2021.10.13 18:20

Выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін выказаўся пра затрыманне кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава.

«Уладзімір Базанаў прымаў непасрэдны ўдзел у рэпрэсіях супраць беларускіх футбалістаў і футбольных спецыялістаў, якія выступілі на баку народу пасля падзеяў жніўня 2020 года, за што і быў унесены ў санкцыйныя спісы. Акрамя таго, Базанаў нясе наўпроставую адказнасць за карупцыю ў беларускім футболе. Мы ўдзячныя прадстаўнікам МЗС і праваахоўных органаў Чэхіі за пільнасць і асаблівую ўвагу да гэтай сітуацыі», – цытуе Telegram-канал «vybory_smotri» словы Аляксандра Апейкіна.

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў