Стала вядома, каго ўключылі ў пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі


Пяты пакет санкцыяў Еўразвязу супраць Беларусі ўхваляць 1 снежня, абмежаванні пачнуць дзейнічаць з дня публікацыі, паведамляе радыё «Свабода». У санкцыйны спіс уключылі 17 чыноўнікаў і 11 арганізацыяў.

Паводле крыніцаў радыё «Свабода», у санкцыйны спіс трапяць 11 юрыдычных асобаў:

  • авіякампанія «Белавія»;
  • турыстычная фірма «Цэнтркурорт»;
  • турыстычнае агенцтва «Оскартур»;
  • гатэль «Менск»;
  • гатэль «Планета»;
  • Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) – спецназ Дзяржаўнага памежнага камітэту;
  • авіякампанія «Cham Wings Airlines» (Сірыя);
  • пашпартна-візавы цэнтр «VIP Grub» (Турэччына);
  • «Горадня Азот»;
  • «Беларуснафта»;
  • «Горадня Хімвалакно»;
  • «Белшына».

Таксама ў санкцыйны спіс уключаць 17 фізічных асобаў:

  • Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў спецназу Дзяржаўнага памежнага камітэту;
  • Анатоль Лапо, генерал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь;
  • Канстанцін Моластаў, начальнік Гарадзенскай памежнай групы;
  • Павал Харчанка, начальнік Полацкай памежнай групы;
  • Ігар Гутнік, начальнік Берасцейскай групы аховы;
  • Аляксандр Давідзюк, кіраўнік Лідскага памежнага атраду;
  • Максім Бутранец, кіраўнік Смаргонскага памежнага атраду;
  • Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі;
  • Сяргей Епіхаў, суддзя Менскага раённага суда;
  • Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генеральнай пракуратуры;
  • Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага Суда;
  • Андрэй Пракапук, працаўнік ДФР Дзяржкантролю;
  • Ігар Маршалаў, працаўнік ДФР Дзяржкантролю;
  • Ганна Сакалоўская, суддзя калегіі Вярхоўнага Суда ў грамадзянскіх справах;
  • Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканалу ОНТ;
  • Дзмітры Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суда Беларусі.
Артыкулы
Еўрадэпутат пра супрацьдзеянне Лукашэнку: «Усё гучней ідуць размовы пра тое, каб ён быў прыцягнуты да трыбуналу»
2021.11.15 22:35

РР belsat.eu

Стужка навінаў