Сілавікі прымушаюць беларусаў выбачацца за «бяздушныя каментары» пра мігрантаў

На гомельскім тэлеканале «Беларусь 4» выйшаў сюжэт, дзе былі прадэманстраваныя «пакаянныя відэа» гамельчукоў, затрыманых за каментары пра мігрантаў, што незаконна спрабуюць трапіць у ЕЗ пра тэрыторыю Беларусі.

Па гомельскім ТБ былі паказаныя чацвёра затрыманых беларусаў. Адзін кажа, што шкадуе аб сваім учынку і што ўсе людзі маюць роўныя правы. Другі абяцае, што больш так пісаць не будзе. Трэці падкрэслівае, што мігранты «такія ж людзі, як і мы». Чацверты кажа, што вельмі шкадуе пра свае дзеянні.

У сюжэце заяўлена, што некаторыя беларусы вядуць «інфармацыйную вайну» і пакідаюць «бяздушныя каментары». Пры гэтым не тлумачыцца, што канкрэтна пісалі гэтыя людзі і на падставе якога артыкулу КаАП ці КК яны затрыманыя. Але ў якасці ілюстрацыі ў сюжэце прадэманстраваныя скрыншоты каментароў у сацсетках, дзе, у прыватнасці, людзі пішуць, што мігранты парушаюць закон і мусяць зарэгістравацца ў якасці ўцекачоў у краіне ў той краіне, куды трапілі.



Телерадиокомпания Гомель / YouTube

«Няўжо некаторыя нашы землякі настолькі адзервянелі сэрцам, што гатовы заклікаць да масавага зневажання людзей з іншым колерам скуры? Але ад гэтай усёдазволенасці не застаецца нічога, калі размовы пераходзяць у рэжым офлайн», – каментуе сюжэт вядоўца тэлеканала.

Лукашэнка: «Мы хіба маглі меркаваць, што ў нас узнікне нейкі міграцыйны крызіс?»

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны