Санкцыі, цэны і Канстытуцыя. Што чакае Беларусь і беларусаў у снежні


Новы месяц абяцае беларусам узмацненне санкцыйнага ціску на рэжым. Улады тым часам абяцаюць нават паказаць праект Канстытуцыі, які ніхто не прасіў. А што яшчэ чакае нашу краіну ў снежні? Разбіраюцца карэспандэнты «Белсату».

Новыя і старыя санкцыі

Аб’ектыў
Лукашэнку будуць ціснуць. «Ужо ёсць заяўка на шосты пакет санкцыяў»
2021.11.26 21:51

Самай галоўнай тэмай апошняга месяца 2021 года маюць стаць санкцыі. Гэтак, паводле неафіцыйных звестак, 1 ці 2 снежня могуць зацвердзіць пяты пакет санкцыяў Еўрапейскага Звязу супраць уладаў Беларусі. У прыватнасці, у спіс могуць патрапіць «Белавія», «Горадня Азот» і «Беларуснафта», а таксама некаторыя больш дробныя кампаніі і чыноўнікі.

А яшчэ праз тыдзень, 8 снежня, павінны запрацаваць санкцыі з боку ЗША, уведзеныя яшчэ ў жніўні. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўнесла ў санкцыйны спіс 23 беларускіх грамадзянаў і 21 юрыдычную асобу, уключаючы прыватных сыравінных трэйдараў, «Беларуськалій» і Гарадзенскую тытунёвую фабрыку «Нёман».

Hавiны
ЗША рыхтуюць з Еўразвязам новыя санкцыі супраць Лукашэнкі
2021.11.23 08:55

І гэта яшчэ не канец, бо ЗША з Еўразвязам працуюць над чарговымі абмежаваннямі. Дый Святлана Ціханоўская на 10 снежня запрошаная на арганізаваны Злучанымі Штатамі Саміт за дэмакратыю. Лукашэнку туды не запрасілі. Ягоных саюзнікаў таксама.

Hавiны
Джо Байдэн запрасіў Святлану Ціханоўскую на Саміт за дэмакратыю
2021.11.25 14:57

Таксама да 1 снежня Беларусі давалі час, каб спыніць ціск на экалагічныя арганізацыі. У адваротным выпадку Менску пагражалі прыпыніць правы ды прывілеі паводле Оргускай канвенцыі, а гэта таксама страчаныя грошы.

Hавiны
Страты будуць адчувальныя. Чым пагражаюць уладам Беларусі новыя рэпрэсіі супраць «Экадому»
2021.11.05 10:40

Польшча ж з 15 снежня плануе пачаць будаваць капітальную агароджу на мяжы з Беларуссю.

Суды і Канстытуцыя

Пры гэтым рэжым нават не збіраецца спыняецца чыніць гвалт і беззаконне, выносіць новыя несправядлівыя прысуды. Гэтак, 14 снежня будуць вынесеныя прысуды блогеру Сяргею Ціханоўскаму, палітыку Мікалаю Статкевічу, рэдактару тэлеграм-каналаў Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову.

Артыкулы
Стала вядома, калі павінны вынесці прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага»
2021.11.24 18:32

А 6 снежня пачнецца суд над блогерам Эдуардам Пальчысам.

Артыкулы
Прызначаная дата пачатку суду над блогерам Эдуардам Пальчысам
2021.11.25 11:29

Пры гэтым рэжым абяцае ў першай палове снежня прадставіць праект новай Канстытуцыі. Але гэта недакладна. З улікам жа таго, што рэферэндум пра яе змены плануецца правесці ўжо ў лютым, часу на абмеркаванне правак не застаецца зусім. Але і гэтая дата дэманстрацыі праекту Канстытуцыі пакуль не канчатковая.

Hавiны
Праект новай Канстытуцыі будзе апублікаваны ў першай палове снежня
2021.11.28 22:37

Цэны растуць, але наколькі?

З пачаткам месяца традыцыйна падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Гэтак, «Тытунь-інвест» на 4-10 капеек павышае цэны на LD, «Monte Carlo», «Camel», «Winston», «Richmond», «Sobranie».

З цыгарэт, якія ўвозяцца кампаніяй «Беларусьгандаль», на 10-25 капеек падаражэюць некаторыя віды «Richmond», «Aroma Rich», «Kiss».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ПБ / Белсат

Агулам намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты чакае, што ў Беларусі за 2021 год інфляцыя будзе ў межах максімум 9-9,4%. Але гадавая інфляцыя – кастрычнік 2021-га да кастрычніка 2020-га – ужо склала 10,5%.

Зіма прыйшла

Чарговыя змены прыходзяць у Беларусь у сувязі з надыходам зімы.

З 1 снежня ў Беларусі, паводле ПДР, машыны абавязаныя мець зімовыя шыны. Гэтая норма дзейнічае па 1 сакавіка. Зімовыя шыны маюць быць на ўсіх колах аўтамабіля.

З 25 снежня сыдуць на калядныя вакацыі школьнікі.

А Беларуская чыгунка з нагоды святаў прызначыла 67 дадатковых цягнікоў, а таксама павялічыла перыядычнасць курсавання цягнікоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных стасунках.

З 27 снежня па 9 студзеня будуць курсаваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Менск – Гомель, Менск – Берасце, Менск – Віцебск, Менск – Горадня, Менск – Магілёў, Менск – Пінск, Менск – Камунары, Горадня – Ворша – Камунары.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ПБ / Белсат

Старыя грошы – усё

31 снежня завяршаецца перыяд абмену банкнот узору 2000 года 31 снежня. З 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам Br 100, Br 500, Br 1 000, Br 5 000, Br 10 000, Br 20 000, Br 50 000, Br 100 000, Br 200 000 узору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

Абмяняць іх на банкноты і манеты ўзору 2009 года можна ў касах Нацбанку, што размешчаныя ў Менску па вуліцы Талстога, 6.

Кіно і тэатр

1 снежня адбудзецца прэм’ера гістарычнага фільму «Авантуры Пранціша Вырвіча» кінастудыі «Беларусьфільм». Карціна пра беларускага шляхціча XVIII стагоддзя знятая паводле рамана пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Света Фар / Белсат

А вось Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пасля разгону занадта вальнадумнай трупы ніяк не можа набраць актораў. Чарговы, пяты, кастынг прызначаны на 9 снежня. Набіраюць проста ўсіх ахвочых у веку ад 21 да 65 гадоў. Але ці не прасцей такім чынам хадзіць на спектаклі школьнага драмкружка?

МГ belsat.eu

Стужка навінаў