Расея пакуль не гатовая прымаць беларускія ўгнаенні


Рашэнне пра перавалку ўгнаенняў з Беларусі праз парты Мурманскай вобласці пакуль не прынятае. Праз санкцыі Захаду Беларусь мусіць шукаць альтэрнатыўныя шляхі паставак угнаенняў. Адным з шляхоў разглядаюцца Мурманскія, паведаміў губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс, піша Interfax.

У снежні набудуць моц санкцыі Злучаных Штатаў. У выніку праз Літву перастануць перавозіць прадукцыю «Беларуськалію». Летась калійныя ўгнаенні склалі чацвёртую частку ўсіх грузаў порту ў Клайпедзе.

Калійныя ўгнаенні афіцыйны Менск збіраецца перанакіроўваць у Расею і, сярод іншага, у Кітай ды агулам на Усход. Раней губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс распавядаў, што ўгнаенні з Беларусі можна будзе накіраваць у парты «Лаўна» і «Тулома».

«Мы адпрацоўваем гэта пытанне з нашымі беларускімі партнёрамі, пакуль ніякіх рашэнняў няма. Я спадзяюся, што гэта стане магчымым», – сказаў Чыбіс.

Аб’ектыў
Абыйсці санкцыі: экспарт перанакіруюць на Усход
2021.06.28 22:30

Раней у эфіры «Белсату» медыяэксперт iSANS Серж Харытонаў сказаў, што санкцыі могуць закрануць і расейскія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з рэжымам, у тым ліку могуць пацярпець і парты ў Мурманску.

«Гэта порт, у якім базуецца вялікая колькасць расейскага флоту, і я сумняюся, што расейскае кіраўніцтва, дзеля таго каб падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, рызыкне адным з самых камерцыйных партоў у краіне», – лічыць медыяэксперт iSANS Серж Харытонаў.

Аб’ектыў
Колькі засталося жыць беларускай эканоміцы?
2021.08.10 23:14

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў