«МАЗ» не дапусцілі да гонкі «Дакар» праз санкцыі


Беларуская каманда «МАЗ-СПОРТаўта» не зможа прыняць удзел у ралі-марафоне «Дакар» 2022 года праз санкцыі, пад якія патрапіў Менскі аўтамабільны завод, паведамляе выданне «Чэмпіянат».

Арганізатары ралі-марафона «Дакар» пацвердзілі, што былі вымушаныя скрэсліць з ліку ўдзельнікаў марафону ў 2022 годзе экіпажы «МАЗ» праз санкцыі краінаў ЕЗ. Раней тры экіпажы «МАЗ-СПОРТаўта» былі ў папярэднім спісе ўдзельнікаў грузавога заліку, але пазней зніклі, што стала нечаканасцю для самой беларускай каманды.

«З прычыны захадаў, прынятых Еўрапейскім звязам і якія закранаюць розныя беларускія юрыдычныя асобы, у тым ліку аўтавытворцы «МАЗ», французскія ўлады праінфармавалі арганізатараў «Дакара», што для «МАЗ» юрыдычна немагчыма прыняць удзел у гонцы 2022 года. Арганізатары «Дакара» былі вымушаныя праінфармаваць «МАЗ» пра гэта», – паведамляюць арганізатары ралі.

Па-за гульнёй
МАЗы да пустыні не даедуць. Беларускую каманду выключылі са спісу ўдзельнікаў «Дакар–2022»
2021.11.30 13:02

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў