Літва не прапусціла дэталі для «БелАЗаў»


Літоўскія мытнікі вярнулі запасныя дэталі, вырабленыя на заводзе «БелАЗ», паколькі прадпрыемства зстаецца ў чорным спісе ЕЗ. Беларускі бок накіроўваў праз літоўскую тэрыторыю дэталі для грузавікоў «БелАЗ» вагой амаль 15 тонаў у Боснію і Герцагавіну.

Грузавік, які перавозіў дэталі для «БелАЗаў».
Фота: lrmuitine.lt

Літоўскія мытнікі на памежным пераходзе «Мядзінінкай» не прапусцілі запасных частак для грузавікоў «БелАЗ». Дэталі накіроўваліся ў Боснію і Герцагавіну. Прычынаю для такой захады стала тое, што беларускі аўтавытворца «БелАЗ» уключаны ў чацвёрты пакет санкцыяў ЕЗ, прыняты ў чэрвені гэтага года. Грузавік з Беларусі перавозіў амаль 15 тонаў дэталяў агульным коштам больш за 214 тысяч долараў ЗША.

Аб’ектыў
Санкцыі ў дзеянні
2021.09.07 23:43

 

7 верасня сёлета літоўская мытня не прапусціла 18 кантэйнераў з дэталямі для «БелАЗаў», што накіроўваліся ў Чылі. «Літоўская мытня працягвае ўжываць санкцыі, уведзеныя Еўразвязам у дачыненні беларускіх кампаніяў: грузу акцыянернага таварыства «БелАЗ» не дапусцілі да перавозу праз Клайпедскі марскі порт», – паведамілі на мытні Літвы.

Hавiны
Стала вядома, каго ўключылі ў пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.11.30 12:57

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў